Установа аховы здароўя "Віцебскі абласны дыягнастычны цэнтр"

Віцебскі абласны дыягнастычны цэнтр створаны з мэтай істотнага павышэння ўзроўню кансультатыўна-дыягнастычнай дапамогі насельніцтву вобласці, найбольш эфектыўнага выкарыстання высокатэхналагічнага дыягнастычнага абсталявання, ўкаранення ў практыку аховы здароўя навейшых дасягненняў медыцынскай навукі і тэхнікі. Стварэнне Віцебскага абласнога дыягнастычнага цэнтра пачалося ў 1990 годзе, калі для гэтых мэтаў рашэннем аблвыканкама N 306 ад 1990/11/23 года сістэме аховы здароўя быў перададзены недабудаваны будынак установы. 10 снежня 1994 года выканаўчым камітэтам Віцебскага гарадскога савета народных дэпутатаў быў падпісаны акт аб прыёмцы аб'екта ў эксплуатацыю, які быў зацверджаны рашэннем Віцебскага гарвыканкама N 686 ад 1994/12/29 г.

Структура УЗ "ВАДЦ:"

  • Галоўны ўрач: Арэхва Уладзімір Іванавіч.
  • Намеснік галоўнага ўрача па паліклінічнаму абслугоўванню: Громава Святлана Уладзіміраўна.
  • Намеснік галоўнага ўрача па арганізацыйна-метадычнай рабоце: Кулакова Ірына Уладзіміраўна.
  • Галоўная медыцынская сястра: Анціпава Святлана Уладзіміраўна.

  • Структурныя падраздзяленні дыягнастычнага цэнтра:

  • Кансультатыўнае аддзяленне;
  • Цэнтр параксізмальных станаў;
  • Аддзяленне медыцынскай генетыкі;
  • Сурдалагапедычнае аддзяленне;
  • Аддзяленне функцыянальных метадаў даследавання і ультрагукавой дыягностыкі;
  • Аддзяленне прамянёвай дыягностыкі;
  • Эндаскапічнае аддзяленне;
  • Лячэбна-дыягнастычнае аддзяленне;
  • Клініка-дыягнастычная лабараторыя;
  • Аддзяленне платных медыцынскіх паслуг;
  • Лабараторыя клінічнай патамарфалогii.
  • Дыягнастычны цэнтр сёння – гэта сучаснае абсталяванне, высокакваліфікаваны персанал, увага, чуласць, дабрыня і міласэрнасць. У цэнтры выконваецца звыш 136 тыс кансультацыўных наведванняў, звыш 280 тыс інструментальных даследаванняў, з якіх:

  • прамянёвая дыягностыка (у тым ліку магнітна-рэзанансная і рэнтгенаўская кампьютарныя тамаграфіі) 61 тыс. даследаванняў;
  • ультрагукавыя даследаванні звыш 150 тыс.;
  • функцыянальная дыягностыка звыш 51 тыс. даследаванняў;
  • эндаскапічныя даследаванні больш за 12,0 тыс.
  • Выканана больш за 875 тысяч лабараторных аналізаў, з іх 60 тыс. патамарфалагічных. У дзённым стацыянары лячэбна – дыягнастычнага аддзялення было вылечана 644 хворых. У цэнтры выканана 13700 амбулаторных хірургічных умяшанняў.

    Ва ўстанове аховы здароўя «Віцебскі абласны дыягнастычны цэнтр» аказваецца шырокі спектр платных медыцынскіх паслуг, у тым ліку і замежным грамадзянам. Дыягнастычны цэнтр актыўна супрацоўнічае з аналагічнымі дыягнастычнымі цэнтрамі рэспублікі. Супрацоўнікі цэнтра прымаюць удзел у навукова-практычных канферэнцыях Магілёўскага і Мінскага ДЦ і штогадовых канферэнцыях дыягнастычнай медыцынскай асацыяцыі.

    У 2009 годзе цэнтр атрымаў міжнароднае прызнанне стаўшы сапраўдным членам ДыяМА (дыягнастычнай медыцынскай асацыяцыі СНД).

    Кантакты:

    Рэспубліка Беларусь
    210023 г.Віцебск, вул. Даватара, 2
    Прыёмная (тэл./факс): (8 0212) 42-55-55
    Рэгістратура: (8 0212) 42-63-82
    Платная рэгістратура: (8 0212) 42-55-54, (8 0212) 42-63-69, МТС +37533-329-55-54
    E-mail vodc@vitebsk.by
    Адрас у Інтэрнэце http://www.vodc.vitebsk.by



    Платная регистратура тел: (8 0212) 42-55-54 и 42-63-69 МТС: +37533 329 55 54